Праект партала
Густ
19.10.2019 / 16:25
Панамы, пальмы і касцюмы для феміністак. Топ-5 модных трэндаў ад айчыннага легпрама6

На Беларускім тыдні моды новую калекцыю прэзентавала брэсцкая фабрыка «Нэлва». Дызайнеры зрабілі стаўку на натуральныя тканіны (бавоўну, шоўк, лён) і эклектыку квітнеючага саду і гарадскога асяроддзя.

Вось некалькі трэндаў, якія задае айчынны легпрам на наступны сезон вясна-лета.

Касцюмы са штанамі

Мастхэв для дзелавых кабет у наш фенімістычны час.

Панамы

Тым, хто не паспеў прымераць гэты трэнд у мінулым летнім сезоне, легпрам дае яшчэ адзін шанц. Каб выглядаць модніцай, а не звычайнай дачніцай, спалучайце панамы з элегантнымі сукенкамі.

Градыентная афарбоўка

Рэчы з падобным тыпам афарбоўкі прадставіў у апошняй калекцыі сам Christian Dior, а значыць, варта прыгледзецца.

Трапічны прынт

Такі ж трэнд заўважаны на паказах у Мілане.

Блакітныя і пясочныя колеры

Калі ў горадзе хочацца марской рамантыкі і атмасферы сафары.

НЛ, фота Волі Афіцэравай

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура