Ці памятаеце вы, што ў далёкім 2005 годзе Міністэрства інфармацыі прыняло пастанову пра 75% беларускай музыкі ў эфіры радыёстанцый?
І тады заззялі на беларускім эстрадным небасхіле зоркі і Веры Карэтнікавай, і Ганны Шаркуновай, і Карыяны…
Канечне, многія адразу скажуць: «Хто гэтыя людзі?» Але не палянуйцеся зірнуць відэа. Упэўненыя, вы ўсклікнеце: «Я гэта памятаю!»
Прыгожую бландзінку памятаюць многія. А калі папрасіць узгадаць песні гэтай прыгажуні? Не мучайцеся, вось кліп на песню «Апошні ліст». Цяжка паверыць, але кліп зняты 11 (!) гадоў таму. Сёння Ганна па-ранейшаму запісвае песні, здымае кліпы. Ёсць у яе рэпертуары і песні на беларускай мове.
Нехта запомніў яе як дзяўчынку, якая спявала песні пра Кітай (бадай, самая вядомая яе песня «Шанхай-гудбай». А для кагосьці — яна ўдзельніца расійскага тэлепраекта «Народны артыст». Зараз Кацярына носіць прозвішча мужа — Лангер. І шчасліва жыве ў Германіі. На прасторах інтэрнэту, як аказалася, кліпаў Карыяны не знойдзеш, але ёсць вось гэта самаробнае відэа. Ну што, успомнілі голас спявачкі?
Яшчэ адна беларуская спявачка, якая кар’еру не кінула і працягвае запісваць новыя песні, даваць інтэрв’ю. Дзевяць гадоў таму на экраны выйшаў кліп Грышанавай «Любовь не убивают». Няўжо не памятаеце гэта відэа, дзе Грышанава іграе цяжка хворую на любоў жанчыну? Не верым.
І яшчэ адна ўдзельніца «Народнага артыста». Цяпер Вера выхоўвае сына Дабрыню, вядзе перадачу «Добрай раніцы, Беларусь» на БТ. Супрацоўнічае з валанцёрамі, дапамагае ратаваць бадзяжных жывёл. Не ведаем, ці прыгадаеце вы Верыны песні, але вось вам адна, 2009 года.
Самай актыўнай ратавальніцай жывёл у беларускім шоу-бізнэсе можна назваць Вольгу Барабаншчыкаву. Чым яна жыве зараз, «Наша Ніна» пісала не так даўно. Але ці памятаеце вы песню гэтай спявачкі?
Гэта яна прадстаўляла Беларусь на Еўрабачанні ў 2006 годзе ў кароткіх шорціках. І заняла 22-е месца ў паўфінале. Пасля з’ехала ў Маскву, выйшла замуж, нарадзіла дваіх дзяцей. Цяпер на публіцы з’яўляецца не так часта, але песні працягвае запісваць. Узгадайце яе песню 2006 года.
Думаем, не ў апошнюю чаргу прыгадаецца «Топлес». Так? Гурт, у якім памянялася больш за 10 складаў. Але самы зорны, канечне ж, быў з Анастасіяй Касянковай, першай жонкай футбаліста Аляксандра Глеба, і Вольгай Вайніловіч, жонкай шоумэна Вадзіма Галыгіна. Ну і іх песня: «Перы-перы-перы-перыферыя» не гучала, хіба, толькі з прасаў.
А каго з беларускіх зорак сярэдзіны 2000-х згадваеце вы?
Nіna.nn.by, фота з сайтаў vk.com, facebook.com