Праект партала
Дома
23.02.2019 / 08:44
Знікае з талеркі імгненна: сытны заліўны пірог на сняданак РЭЦЭПТ22

Самая мая любімая частка выхаднога — гэта сняданак: можна павольна піць каву, прадумваць планы на дзень і атрымліваць асалоду ад віду з акна — асабліва, калі ў хату зазірае першае вясновае сонейка.

А яшчэ не трэба нікуды спяшацца і можна прыгатаваць тое, што падабаецца, а не тое, што можна хутка зрабіць. Адным з такіх рэцэптаў для мяне з'яўляецца заліўны пірог з каўбаскамі: гатуецца вельмі проста, знікае з талеркі імгненна! І насычае выдатна: вам хопіць моцы на доўгі дзень і на любыя вашыя актыўнасці.

Нам спатрэбіцца:

  • 70 гр. мукі першага гатунку;
  • 3 яйкі;
  • 125 мл. малака;
  • 1 ч. л. віннага воцату;
  • 1 ч. л. мёду;
  • 1 ч. л. гарчыцы (не вострай);
  • 1 цыбуліна;
  • 6—8 паляўнічых каўбасак;
  • соль, перац;
  • маяран;
  • алей.

Змашваем муку, яйкі і малако, каб не было камочкаў. Дадаём воцат, мёд, гарчыцу, соль і перац.

Цыбулю наразаем на тонкія паўкольцы. На патэльні разаграваем трохі алею і смажым цыбулю да празрыстасці. Перакладаем цыбулю да цеста, а на патэльню кладзём каўбаскі (на каўбасках можна зрабіць надрэзы, каб яны лепш падсмажыліся). Даём каўбаскам трохі падрумяніцца.

Форму для пірага змазаць алеем, выліць у яе цеста. Зверху пакласці каўбаскі і пасыпаць маяранам.

Выпякаем 25 хвілін пры 200 градусах. Смачна есці!

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура