24 верасня, у панядзелак, а 19-й гадзіне «Наша Ніна» запрашае ў Прэс-клуб на адкрытую сустрэчу з журналісткамі расійскага выдання Wonderzine: рэдактаркай рубрыкі «Жыццё» Сашай Савінай, б’юці-рэдактаркай Маргарытай Віравай і дырэктаркай дыстрыбуцыі Ксеніяй Пятровай.
Разам з камандай яны робяць нетыповае, сучаснае і паспяховае медыя, арыентаванае найперш на жанчын.
Сайт Wonderzine з’явіўся ў медыяпрасторы пяць гадоў таму і адразу вылучыўся на фоне іншых рускамоўных выданняў сваім падыходам да тэмаў. Каманда выйшла далёка за межы прыгажосці, кухні, адносін і свецкай хронікі.
Праект «Нашай Нівы» — «Наша Ніна» — таксама бачыць жанчын рознабакова. Мы пішам пра тых, хто разбівае стэрэатыпы, звязаныя з месцам жанчыны ў грамадстве, пра моцных гераінь, з якіх хочацца браць прыклад.
Мы запрашаем калег падзяліцца набытым досведам і робім гэтую сустрэчу адкрытай для ўсіх зацікаўленых.
На прыкладзе працы Wonderzine абмяркуем, якім можа быць сучаснае выданне для жанчын і ці патрэбна яно як асобны праект увогуле?
Госці падзеляцца сваім поглядам на фемінісцкі парадак дня і праблемы жанчын у Расіі і СНД. Нас чакае абмеркаванне як мінімум наступных тэм:
Саша Савіна, рэдактарка раздзела «Жыццё»:
Ксюша Пятрова, рэдактарка росту і дыстрыбуцыі:
Маргарыта Вірава, б’юці-рэдактарка:
Зазначым, што ў прысутных будзе магчымасць задаць свае пытанні.
Чытачам і чытачкам Wonderzine і «Ніны», ды і ўвогуле ўсім, хто так ці інакш сутыкаецца з «жаночымі» пытаннямі. А таксама тым, хто цікавіцца апошнімі трэндамі і хоча быць «у тэме».
Мы ладзім гэтае мерапрыемства разам з Прэс-клубам, на яго пляцоўцы (вул. Веры Харужай, 3-601) і адбудзецца сустрэча з Wonderzine. Але гэта было б немагчыма без нашых партнёраў:
«Мэбля, што расце» — мэбля новага пакалення, створаная, каб захаваць здароўе. Гэта камфортныя крэслы і сталы, вышыню якіх можна рэгуляваць, арыентуючыся на рост чалавека (што асабліва актуальна для дзяцей, якія хутка растуць). На сустрэчы кожны з прысутных зможа ўсё гэта «памацаць».
CeramoHeat — сучасныя інфрачырвоныя абагравальнікі, якія займаюць мінімум месца і проста ўпрыгожваюць памяшканне сваім лаканічным дызайнам. Адзін такі абагравальнік на сустрэчы мы падорым самаму актыўнаму госцю.
Сетка аптэк «Адэль» — найбуйнейшая беларуская сетка аптэк з лекамі, медтэхнікай, касметычнымі сродкамі і БАДамі.
Салон акуляраў «Золушка» на праспекце Незалежнасці, 16 — прапануе велізарны выбар акуляраў і лінзаў.
Кампанія «Аліварыя» — пачастуе ўсіх нас смачнымі безалкагольнымі напоямі.
Каб стоадсоткава трапіць на мерапрыемства, не забудзьце зарэгістравацца на сустрэчу вось тут.
Nina.nn.by