Праект партала
Навокал
26.07.2018 / 17:32
Аргенцінскія жанчыны выйшлі на акцыю за легалізацыю абортаў у касцюмах персанажаў серыяла «Расповед служанкі»1

У Буэнас-Айрэсе дзясяткі жанчын, пераапранутых у персанажаў серыяла «Расповед служанкі», выйшлі на мітынг за легалізацыю абортаў. Дэманстранты моўчкі ішлі па вуліцах горада, схіліўшы галаву, пакуль не дайшлі да будынка Кангрэса.

Фота AP-Natacha Pisarenko

Справа ў тым, што ніжняя палата аргенцінскага парламента нядаўна адобрыла законапраект, які ўзаконіць аборт у першыя 14 тыдняў цяжарнасці, цяпер запланавана галасаванне ў Сенаце. У серыяле дзяўчат гвалцяць, каб яны зацяжарылі, пазней дзяцей у іх адбіраюць.

Чытайце таксама: Прэм’ера новага сезона «Расповеду служанкі» на падыходзе. Расказваем, чаму варта паглядзець гэты серыял

Аргенціна зараз дазваляе аборт толькі ў выпадках згвалтавання або рызыкі для здароўя жанчыны. У дакладзе Міністэрства аховы здароўя за 2016 год прыводзіцца шакуючыя лічбы: ад 370 тысяч да 522 тысяч аргенцінскіх жанчын штогод ідуць на нелегальныя аборты, тысячы шпіталізаваных у сувязі з ускладненнямі. Гэта з'яўляецца асноўнай прычынай мацярынскай смяротнасці ў Аргенціне.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура