Праект партала
Тое-сёе
06.02.2018 / 16:03
Як дзяўчат у Мінску кармілі бясплатнымі сняданкамі ФОТЫ11

У аўторак, 6 лютага, у Мінску з'явіліся адразу два кафэ на колах з бясплатнымі сняданкамі. Яны пачалі працу ў гадзіну пік, калі на вуліцы яшчэ цёмна, а дарога заснежана, і за дзве гадзiны накармілі сняданкамі больш за 150 дзяўчат.

Аўталэдзі не трэба было выходзіць з машыны, каб атрымаць драйв-сэт з ёгуртам «Актывія», садавіной і гарачай кавай. А перакусіць яны змаглі ўжо на працы, дабраўшыся туды не спяшаючыся, затое з хуткім сняданкам.

Фудтракі #снедацьлёгка (#завтракатьлегко) адкрыліся ў 8:00 раніцы і адразу на дзвюх аўтазапраўках United Company: на праспекце Дзяржынскага, 132 і на Лагойскім тракце, 46 каля МКАД.

Штораніцу сюды ў спешцы заязджаюць сотні беларусак па дарозе на працу — тыя, хто часцяком грэбуе перакусам, каб паспець сабраць ссабойку, лішнюю хвіліну патраціць на зарадку і макіяж або, як гэтай лютаўскай раніцай, пачысціць машыну ад снегу і ехаць больш павольна, аднак уважліва. Менавіта такім актыўным мінчанкам «Актывія» прапанавала лёгкі сняданак і нагадала, чаму ў мітусні пра яго забываць нельга: ён дапамагае адчуваць сябе добра на працягу дня і падымае настрой.

Ужо ў 08:02 каля Актывія-драйв выстраіліся першыя машыны па лёгкі сняданак: за стырном, як правіла, бізнэс-лэдзі і мамы, якія спяшаюцца з дзецьмі ў школу, але былі сярод наведвальнікаў і мужчыны, тыя, каго па сняданак адправіла жонка.

Для таго, каб атрымаць карысны сэт, не патрабавалася выходзіць з аўто — супрацоўнікі перадавалі крафтавы пакет і капучына Salad Drive кіроўцу, а на чаканне ў машыне ішло не больш за хвіліну.

— Па сабе ведаю: калі дзень распісаны па хвілінах, бывае і не да сняданку. Але яблык, каву і ёгурт можна ўзяць з сабой і, такім чынам, зэканоміць час, але не прапусціць ранішні рытуал, — кажа Аляксандра Харольская, арганізатар праекта і прадстаўнік брэнда «Актывія». — Нам прыемна, што бар на колах выклікаў такую жывую цікавасць у менчукоў: за дзве гадзіны на Актывія-драйв мы налічылі больш за 150 машын. Мы рады, што столькі цудоўных беларусак у гэтую раніцу дабраліся да працы без прыгод, але са сняданкам і добрым настроем.

З прыгодамі, але толькі станоўчымі, у аўторак раніцай дабраліся на працу і тыя, хто вёў машыну асабліва асцярожна. У падзяку за язду без спешкі і чысты аўто ДАІ Мінска вырашыла таксама заахвочваць кіроўцаў сэтам take away: гарачай кавай, свежай садавінай і ёгуртам.

На ажыўленым скрыжаванні на Другім кальцы аўтаінспектар спыняў кіроўцаў, але замест стандартнай просьбы прад'явіць пасведчанне кіроўцы і тэхпашпарт… выдаваў пакет са сняданкам і жадаў лёгкага пачатку дня.

Сваёй акцыяй сталічная аўтаінспекцыя нагадала ўсім аўтамабілістам пра важнасць бяспечных паводзін на дарозе і паклапацілася пра самаадчуванне кіроўцаў у марозную раніцу.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура