Праект партала
Навокал
05.06.2019 / 10:30
Forbes назваў Рыану самай багатай жанчынай у свеце музыкі4

Фота з Вікіпедыі

Forbes назваў самай багатай жанчынай у свеце музыкі 31-гадовую спявачку Рыану. Яе капітал, па версіі выдання, у суме дасягнуў $600 млн. Такім чынам, амерыканская R&B і поп-выканаўца стала багацейшай за Мадонну (яе маёмасць у Forbes ацэньваюць у $ 570 млн), Селін Дыён ($450 млн) і Беёнсе ($400 млн).

Большую частку капіталу Рыане, тлумачаць аўтары рэйтынгу, прынесла не музыка, а яе супрацоўніцтва з французскім вытворцам прадметаў раскошы LVMH, якім кіруе мільярдэр Бернар Арно (яго багацце складае $ 90,6 млрд). LVMH вырабляе прадметы пад гандлёвымі маркамі Louis Vuitton, Givenchy, Guerlain, Chaumet, Moët & Chandon, Hennessy і інш.

Рыяна, у сваю чаргу, нагадвае выданне, разам з LVMH з'яўляецца саўладальнікам касметычнага брэнда Fenty Beauty, які быў запушчаны ў верасні 2017 года.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура