Паглядзіце, хто паедзе ад Беларусі на конкурс «Міс Свету» ФОТЫ

На конкурсе «Міс Свету — 2019» прадстаўляць нашу краіну будзе мінчанка Анастасія Лаўрынчук. Яна вучыцца на другім курсе Інстытута бізнэсу і менеджменту тэхналогій БДУ, была «Другой Віцэ-міс Беларусь — 2018».

04.04.2019 / 14:15

Фота з архіва Анастасіі Лаўрынчук.

Дзяўчына скончыла гімназію з сярэднім балам «10», любіць чытаць, расказвае агенцтва «Мінск-Навіны». Па прыкладзе бацькоў, якія падтрымліваюць дзіцячыя дамы, займаецца дабрачыннасцю. Нядаўна, напрыклад, удзельнічала ў паказе «Каляровыя сны», дзе суправаджала на подыуме дзецей з інваліднасцю.

View this post on Instagram

A post shared by Anastasia Laurynchuk (@anastasia_laurynchuk) on

View this post on Instagram

A post shared by Anastasia Laurynchuk (@anastasia_laurynchuk) on

На «Міс Свету» Анастасія рыхтуе творчы нумар, народны танец і відэаролік-прэзентацыю.

View this post on Instagram

A post shared by Anastasia Laurynchuk (@anastasia_laurynchuk) on

Сусветны конкурс прыгажосці пройдзе ў Тайландзе ў лістападзе-снежні. За карону будуць змагацца ўдзельніцы са 130 краін. Летась самай прыгожай стала мексіканка Ванэса Понсэ дэ Ляён.

«Міс свету — 2018» стала мексіканка. Беларуска Марыя Васілевіч увайшла ў топ-5 як «Міс свету Еўропа»