Знікае з талеркі імгненна: сытны заліўны пірог на сняданак РЭЦЭПТ

Самая мая любімая частка выхаднога — гэта сняданак: можна павольна піць каву, прадумваць планы на дзень і атрымліваць асалоду ад віду з акна — асабліва, калі ў хату зазірае першае вясновае сонейка.

23.02.2019 / 08:44

А яшчэ не трэба нікуды спяшацца і можна прыгатаваць тое, што падабаецца, а не тое, што можна хутка зрабіць. Адным з такіх рэцэптаў для мяне з'яўляецца заліўны пірог з каўбаскамі: гатуецца вельмі проста, знікае з талеркі імгненна! І насычае выдатна: вам хопіць моцы на доўгі дзень і на любыя вашыя актыўнасці.

Нам спатрэбіцца:

Змашваем муку, яйкі і малако, каб не было камочкаў. Дадаём воцат, мёд, гарчыцу, соль і перац.

Цыбулю наразаем на тонкія паўкольцы. На патэльні разаграваем трохі алею і смажым цыбулю да празрыстасці. Перакладаем цыбулю да цеста, а на патэльню кладзём каўбаскі (на каўбасках можна зрабіць надрэзы, каб яны лепш падсмажыліся). Даём каўбаскам трохі падрумяніцца.

Форму для пірага змазаць алеем, выліць у яе цеста. Зверху пакласці каўбаскі і пасыпаць маяранам.

Выпякаем 25 хвілін пры 200 градусах. Смачна есці!

Вольга Чарнова, фота аўтаркі