Біятланістка Пісарава выйшла замуж

08.06.2018 / 16:25

Надзея Пісарава, якая нядаўна заявіла аб завяршэнні кар'еры біятланісткі, выйшла замуж. Здымкам радаснай падзеі 29-гадовая спартсменка падзялілася сёння ў Instagram.

Як піша tribuna.com, выбраннікам беларускі стаў Андрэй Шатохін, які з'яўляецца сэрвісмэнам зборнай Расіі.

Надзея Пісарава з'яўляецца бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па біятлоне 2011 года ў эстафеце. Яна два разы выступала на Алімпійскіх гульнях: у Сочы (2014) і ў Пхёнчхане (2018 год).