Самая прыгожая спартсменка краіны выйшла замуж
19.08.2017 / 09:33
Плыўчыха Аляксандра Герасіменя выйшла замуж. Яе абраннікам стаў калега, Яўген Цуркін. Пара ўжо досыць даўно сустракалася.
Фота з вяселля, якое адбылося на аграсядзібе «Панскі маёнтак Сула» ў Стаўбцоўскім раёне, з'явіліся ўчора ў інстаграме іх сяброў.