Праект партала
Дома Як айцішніца Яўгенія, трус Лілі і шыншыла Сцяпан тэставалі «Разумны дом» ад А1 ФОТЫ15
21.07.2020 / 12:25

У фантастычных фільмах любяць паказваць, як дом супергероя ці сакрэтнага агента кіруецца адным шчаўчком. Праўда, фантастыкай гэта было год дзесяць таму. Тэхналагічнай цяпер можна зрабіць любую кватэру. «Наша Ніна» патэсціла інтэлектуальную сістэму «А1 Разумны дом» і паглядзела, ці зручна жыць у атачэнні гаджэтаў.

Тэст-драйв мы даверылі чалавеку са свету ІТ.

Яўгенія Шумейка працуе тэсціроўшчыцай у кампаніі ScienceSoft, адной з рэзідэнтаў ПВТ. А ў вольны час захапляецца матацыкламі і дапамагае праводзіць рэспубліканскі чэмпіянат па эндура (гэта язда па бездарожжы і спартыўных трасах з перашкодамі на матацыкле альбо ровары).

«Я брала ўрокі па эндура ў трэнера, які якраз з’яўляўся арганізатарам гэтага чэмпіянату. Мы пасябравалі, і я вырашыла, што хачу дапамагаць яму. Адказваю цяпер за каардынацыю валанцёраў, рэгістрацыю ўдзельнікаў», — дзеліцца дзяўчына.

Яўгенія Шумейка з яе гадаванцам.

У кватэры Яўгенія жыве разам з двума гадаванцамі: трусам Лілі і шыншылай Сцяпанам. Яны пасяліліся ў Яўгеніі два з паловай гады таму. Між сабой не сябруюць: Лілі раўнуе, калі Сцяпану дастаецца зашмат увагі.

«Трусы вельмі разумныя. Лілі ведае некаторыя каманды і добра рэагуе на маю інтанацыю. Але шкодзіць», — з усмешкай расказвае мінчанка пра гадаванцаў.

Сцяпан тым часам прымае ванну — вошкаецца ў акварыуме з вулканічным пяском (ён замяняе шыншылам ваду для ўмывання).

У сваю кватэру Яўгенія заехала гэтай зімой. З дызайн-праектам аднапакаёўкі-студыі дапамог сябар. Задача была кампактна арганізаваць прастору, каб знайшлося месца і для спальнай зоны, і для гасцёўні.

Некаторыя камплектуючыя для мэблі мінчанка шукала сама, каб зэканоміць. Напрыклад, ручкі для шафак замаўляла на «Аліэкспрэс», дзе яны ў тры разы таннейшыя, чым у мінскіх крамах.

Вялікія клеткі для жывёл дзяўчына ўбудавала ў шафу — так яны і выглядаюць стылёва, і менш месца займаюць.

Як працуе «А1 Разумны дом»

У нашым тэст-драйве мы правяралі, як працуюць прылады, якія ўваходзяць у сістэму «А1 Разумны дом», прадстаўленую ў Беларусі тэлекам-аператарам А1 сумесна са стратэгічным тэхналагічным партнёрам Perenio IoT: (злева направа на фота ніжэй) датчык адкрыцця дзвярэй, партатыўная калонка, стацыянарная і паваротная камеры відэаназірання, разумная разетка Power Link, датчык дыму і датчык руху. 

У камплекце акрамя пералічаных гаджэтаў ёсць датчык працёкаў, інфрачырвоны пульт Red Atom і шматфункцыянальны партатыўны IoT-роўтар A1 Elegance 3G/4G Wi-Fi. Поўны набор!

Роўтар можна выкарыстоўваць не толькі для кіравання «разумным домам», але і як двухдыяпазонны маршрутызатар Wi-Fi, што раздае інтэрнэт у самыя аддаленыя куткі памяшканняў. Гаджэт абсталяваны 3G/4G-модулем, які забяспечвае рэзервовы мабільны канал пры аўтаматычным пераключэнні паміж рэжымамі Wi-Fi і 3G/4G. Гэта значыць, што прыладу можна выкарыстоўваць як самастойны мабільны роўтар там, дзе не праведзены фіксаваны інтэрнэт. А ў дамах, падлучаных да сеткі любога правайдэра, — у якасці ўніверсальнага роўтара для хатняга інтэрнэту з падтрымкай мабільнага ў выпадку перабояў з электрычнасцю або фіксаванай сувяззю. 

Усе прылады вырабіла чэская кампанія Perenio IoT spol s r.o.

Першым падключаецца роўтар — астатнія гаджэты ўжо самі прывязваюцца да яго. Усе прылады адлюстроўваюцца ў мабільным дадатку: праз яго імі можна кіраваць і сачыць, што адбываецца дома ў тваю адсутнасць.

«У дадатку ёсць некалькі рэжымаў. Калі сыходзіш з дому, уключаеш «ахову». Вяртаешся — здымаеш яе, каб прылады не рэагавалі на цябе, пакуль ты ў кватэры знаходзішся», — паказвае Яўгенія.

На ўваходзе ў кватэру яна ўсталявала на дзверы датчык адкрыцця. Калі дзверы адчыняюцца, у тэлефоне адразу з'яўляецца трывожнае чырвонае паведамленне. У дадатку адлюстроўваецца, колькі хвілін ці гадзін таму дзверы адчыняліся апошні раз.

Датчык руху рэагуе на перамяшчэнні ў пэўным дыяпазоне.

«Калі нехта да цябе залезе, ты адразу ўбачыш. Ці можна сабаку кантраляваць», — заўважае дзяўчына.

Яшчэ адзін датчык — дыму — яна змясціла на кухні і ўжо праверыла ў дзеянні.

«Учора курыла кальян побач — ён адразу запішчаў, вельмі гучна», — задаволена Яўгенія рэакцыяй гаджэта.

Што ў кватэры асабліва неабходна, дык гэта датчык працечак. Яўгенія тлумачыць: уся справа ў модным рамонце. Замест душавой кабіны ў яе — адмысловая платформа, без бардзюраў. Вада сцякае дзякуючы невялікаму ўхілу.

«Тыдзень тут усё раўнялі. Мне круты плітачнік трапіўся, — дзеліцца дзяўчына. — Але калі нехта будзе мыцца гадзіну, а зліў заб’ецца, то ўсё пальецца на падлогу. Калі цябе няма дома, таксама добра мець датчык — рознае можа адбыцца».

У суседзяў Яўгеніі падчас рамонту здарылася аварыя. Вырвала ўнітаз, усю кватэру затапіла — настолькі, што вада хлынула праз вокны, лілася з 14-га паверха.

«Я на ўсякі выпадак застрахавала жыллё, каб, калі што, і мае выдаткі пакрылі, і рамонт тых, каго затаплю».

У пакоі стаяць дзве камеры. Праз дадатак можна глядзець трансляцыю з дома. Зручна, напрыклад, сачыць за гадаванцамі. Калі камера заўважае рух, то ўключаецца запіс.

«У мяне ў жывёл усю ноч вечарынка, і кожную хвіліну прыходзіць апавяшчэнне: «Мы заўважылі рух». Я прачынаюся — у мяне больш за 100 паведамленняў», — усміхаецца Яўгенія.

Скрыншоты з камеры відэаназірання: удзень і ўначы.

Дзяўчына звяртае ўвагу на важныя нюансы, датычныя камер.

«Першае: задумацца пра набыццё «разумнага дома» лепш да рамонту. Камеры ўсталёўваюцца побач з разеткамі, таму важна гэта пралічыць. Другое: было б вельмі зручна, калі б можна было захоўваць відэа не на SD-карту ці воблака, а наўпрост на тэлефон», — адзначае мінчанка.

Партатыўная калонка з галасавым памочнікам, якая таксама ўваходзіць у набор «А1 Разумны дом», мае шэраг карысных опцый.

«Аліса класная. У яе шмат функцый. Я звычайна карысталася будзільнікам, уключала праз яе разумную разетку, ставіла музыку. Аліса, уключы Red Hot Chili Peppers, — памочнік ставіць нам Hello Hello! — Ёсць таксама опцыя, калі карыстальнікі могуць прыдумляць новыя навыкі».

Партатыўную калонку можна браць з сабой у горад ці на прыроду. Адзінае — па вяртанні яе трэба будзе наноў падключаць да wi-fi.

«У мяне сусед цяпер усталёўвае «разумны дом». У яго там рэгуляванне святла, тэхнікі. Кажа: «Па дарозе дадому ўключаю чайнік, прыходжу — ўжо закіпела». За гэтым 100% будучыня, — мяркуе Яўгенія. — Асабліва, што тычыцца такіх фундаментальных рэчаў, як кантроль працечак, разеткі. Ты можаш зэканоміць кучу грошай на рамонце».

Глядзець цэны і параметры гаджэтаў «А1 Разумны дом»

Наталля Лубнеўская, фота Надзеі Бужан

Каментары
robin zone / Адказаць 16.07.2020 / 11:57

Лілі трус, Сцяпан шыншыла. Усё перамяшалася ў доме айцішніцы. Добра хоць не ў айцішніка Яўгеніі.

15
Common Sense / Адказаць 16.07.2020 / 14:24

Артыкул прысвечаны татуіроўкам Яўгеніі. Так?

25
хамса / Адказаць 16.07.2020 / 15:16

а вось прылятуць, як у фильмах амерыканских паказваюць, иншапланетники страшныя, и накрыецца уся электроника медным тазикам, то што "айцишница" будзе рабиць?

11
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні