Праект партала
Стасункі
08.10.2020 / 17:00
«Крыўдна, я быў супраць». Развёўся прэтэндэнт у прэзідэнты, лідар гурта Znich Алесь Таболіч14

Алеся Гурская-Таболіч і лідар гурта Znich Алесь Таболіч развяліся. Пара пражыла ў шлюбе 10 год.

Фота з інстаграма

Алеся — арганізатарка Беларускай інтэлектуальнай гульні і фэстывалю «Купальскае кола». Яна расказала «Нашай Ніве», што развод — яе ініцыятыва:

«Не знайшлі паразумення. Крызіс наступіў дзесьці год таму», — коратка патлумачыла яна.

Алесь прызнаецца, што быў супраць разводу.

«У нейкім сэнсе крыўдна, але гэта яе рашэнне. Захацела свабоды — няхай. Кожны робіць свой выбар. Але людзі павінны разумець адно: сям’я — самае галоўнае», — падзяліўся музыка.

Па яго словах, падставай для афіцыйнага расставання стала тое, што ён не зняў жонку ў апошнім кліпе гурта.

«Казала: калі выпусціце кліп без мяне, падам на развод», — згадаў тую размову Алесь.

Пара гадуе маленькую дачку.

Як яны будуць жыць далей, музыка не ведае — у аднапакаёвай кватэры складана раз’ехацца па пакоях.

Сямён Цыбульскі

Каментары
Nokia / Адказаць 08.10.2020 / 17:11

Кандыдат-фрык паселіцца на раскладушцы ў калідоры)

33
Максим Дизайнер / Адказаць 08.10.2020 / 18:22

Беларуски - самыя красивыя. Паэтаму всигда дастойны большава. Будьте на чыку, рабяты!3 года в дикрэце сидеть, и Купальские колы арганизовываць, эта вам ни шутки.

25
Свядомы / Адказаць 08.10.2020 / 20:25

Вот потому, я пока не купил соьс военные метры, в брак ни-ни, мало ли)

7
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура