Праект партала
Накіпела
24.01.2020 / 13:03
Пісуары, фобіі, азбука, цацкі для дарослых. Пра што жартавалі на першым жаночым стэндапе ў Мінску?16

23 студзеня ў Мінску ўпершыню адбыўся фемстэндап. Гэта як звычайны стэндап, але на сцене выступаюць толькі дзяўчаты — камікесы, як называлі яны самі сябе.

Вядома, ніякіх сэксісцкіх жартаў тут пачуць было немагчыма, затое аж празмерна жартавалі пра фемінізм, менструацыі і менструальныя чашы, пра мужчын і іх першасныя палавыя прыкметы.

Вядоўца мерапрыемства, журналістка Марыя Пархімчык, распачала мерапрыемства з жартаў пра тое, што, каб выклікаць эмоцыі ў гледачоў, ёй спатрэбіцца ўсяго толькі кацяня:

«Калі мне трэба вас замілаваць, я вазьму кацяня ў рукі. Калі мне трэба вас раззлаваць, я адарву гэтаму кацяняці галаву. А для таго, каб вы рассмяяліся, трэба, каб гэта кацяня мяне як мінімум абасцала».

Тэма выступаў ва ўсіх камікес былі заяўленыя розная. Адна стэндапеса, напрыклад, расказвала пра тое, як стала феміністкай, затым дзяўчаты жартавалі пра тое, куды падзець сэкс-цацкі, калі разыходзішся з партнёркай. Прапаноўвалі варыянт скарыстацца суполкамі кшталту «Аддам дарма, Мінск» або прынесці іх на фрымаркет. Расказвалі публіцы і пра тое, як марылі нарадзіцца хлопцам. 

Адна з выступоўцаў, якая прадставілася Дашай, дзялілася з залай сваімі фобіямі. Вось адзін з яе жартаў:

«У мяне фобія. Вельмі баюся захварэць на рак. Але ў маёй сям’і выдатная гісторыя барацьбы з ракам. Мой бацька па гараскопе Рак. Мама сышла ад яго. А калі мая мама захварэла на рак, я ёй сказала: «Мама, у цябе ж ужо ёсць досвед. Гэты хаця б не будзе пытацца, чаму вы разышліся».

Не абышлося без жартаў і пра мужчын. Адна з арганізатарак мерапрыемства Ганна Філістовіч пажартавала: 

«Пісуары прыдумалі жанчыны, таму што мужчыны ўвесь час сцуць на сцены».

І яшчэ жарт:

«Наша сям’я жыла вельмі бедна. І красці ў нас не было чаго, акрамя залатых рук таты».

На сцэне Лідзія Алегаўна, так прадставіла сябе 35-гадовая настаўніца.

Журналістка Марыя Грыц зладзіла выступ на беларускай мове. Адно паведамленне вядучай, што стэндап будзе па-беларуску, выклікала ў зале ўхваленне.

Марыя жартавала пра першую азбуку сваёй дачкі. Сапраўдную беларускамоўную азбуку, якую можна набыць у кнігарнях, Марыя вынесла з сабой на сцэну.

«Першы вершык, які аўтар азбукі прапаноўвае для завучвання дзіцяці, што толькі вучыцца чытаць, — не якія-небудзь там люлі-люлі, гэта верш Францішка Багушэвіча пра хмаркі:

Летучы, слязой зямлю росіце,
Аж шумяць лісткі, зелянее лес;
Уміраючы, жыццё носіце,
Усяму жыццё, сабе толькі крэс…

Азбука не адзіны рэквізіт, які прыносілі з сабой камікесы на сцэну.

Некаторыя дэманстравалі менструальныя чашы і жартавалі пра іх:

«Вось вы кажаце: навошта мужчынам можа спатрэбіцца менструальная чаша? А зімой? На рыбалцы? З яе ж зручна гарэлку піць. Цяпер у мужчынскім чорным колеры».

Быў яшчэ жарт пра менструацыю. Выступоўца пытаецца ў залы, калі пачынаецца менструацыя. І сама адказвае на пытанне:

«Менструацыі пачынаюцца ў трох выпадках. Першы — калі ў цябе на вечар запланаваны сэкс. Другі — калі ты выпіла восем келіхаў піва. І трэці — калі цябе запрасілі на першы фэмстэндап. Хто мог падумаць, што я сёння злаўлю комба!» 

Спрабавалі жартаваць пра хлопцаў і пра тое, што ніводзін хлопец ні разу не купляў сабе майткі, бо іх заўсёды дораць мамы і жонкі, пра старэйшых братоў і дзяцей.

Лідзія Алегаўна пажартавала:

«На Новы год прынята ўсё дрэннае пакідаць у мінулым годзе. Таму я сказала свайму сыну: «Вось твае рэчы. Пакуль».

НТ

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура