Беларусь заняла 29 месца ў свеце ў рэйтынгу гендарнай роўнасці, апублікаваным у дакладзе Сусветнага эканамічнага форуму.
У дакладзе 2020 года эксперты прааналізавалі 153 дзяржавы. Даклад грунтуецца на нацыянальных статыстычных даных, вымярае ўзровень дасягненняў і магчымасцяў мужчын і жанчын па эканамічным удзеле, кар'ерных перспектывах, палітычных правах, здароўі і працягласці жыцця, а таксама адукацыі.
У індэксе Беларусь апынулася на 29 месцы — паміж Барбадасам і Аргенцінай. Такім чынам Беларусь абагнала Расію (81), Грузію (74), Італію (72), Украіну (59), Ізраіль (64), Польшчу (40), ЗША (53), але апынулася ніжэй за Эстонію (26), Малдову (23) і Латвію (11).
Традыцыйна лідзіруюць краіны Скандынавіі.
NN.by