Так сталася, што фота, зробленае студэнткай Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Марыяй Галяк для афішы конкурсу «Міс БНТУ — 2019», трапіла ў анлайн-версію часопіса Vogue Italia.
Як расказала фатограф «Мінск-навінам», адзін здымак зроблены ў сталічным гандлёвым цэнтры. На ім аднагрупніца Марыі Алеся ля халадзільных камер з замарожанай рыбай.
Астатнія — падчас падрыхтоўкі да конкурсу ў актавай зале галоўнага корпуса ўніверсітэта. На здымку — студэнткі ўніверсітэта, удзельніцы конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства.
NN.by