Праект партала
Дома
31.05.2019 / 10:44
Распавядаем пра TwinWash — пральную машыну з двума барабанамі, якой можна кіраваць праз смартфон2

Хатнія клопаты адымаюць процьму часу, чаго варта адно толькі мыццё бялізны. Размяркуй па колерах, загрузі, выгрузі, высушы, потым зноў размяркуй па тыпу тканін — і гэтак далей, і гэтак далей. А так хочацца проста пайсці ў парк з сям'ёй, сябрамі, зладзіць невялікі пікнік ці проста правесці спакойна нядзелю ў адзіноце і без клопатаў.

Добрая навіна: выйсце ёсць! Новая пральная машына з двума барабанамі LG TwinWash можа мыць дзве загрузкі бялізны адначасова. Гэтая шматзадачная машына дазволіць вам рабіць тое, на што не хапала часу. Вам больш не давядзецца марнаваць палову дня на хатнія справы.

Машына LG TwinWash дазваляе спалучаць звычайнае мыццё з далікатным. Яна спраектавана такім чынам, што функцыя Big Wash забяспечвае вялікую нагрузку з паравым мыццём, а Small Wash ідэальна падыходзіць для адзення, якое патрабуе далікатнага догляду. Не трэба мыць пляжны ручнік разам з купальнікам — яны змогуць мыцца асобна і адразу.

Калі вы турбуецеся пра тое, як падвойнае мыццё ўплывае на наваколле, то вам спадабаецца, што пральная машына LG TwinWash эканоміць электраэнергію і выкарыстоўвае менш вады. Трэба ўсяго 49 хвілін для поўнага цыклу ад мыцця да адціскання — гэта амаль удвая павялічыць ваш час для сям'і ці любімай справы. 

Міні-машынка TwinWash Mini знаходзіцца ўнізе пральнай машыны і справіцца з далікатным мыццём. Бегавыя шорты, без якіх не абысціся ў спартзале? Шаўковая ніжняя бялізна, якой нашкодзіць грубае мыццё? TwinWash Mini — гэта менавіта тое, што вам трэба для такой невялікай, але далікатнай работы. Машынка клапатліва мые любую далікатную тканіну, таму адпраўляйце ў LG TwinWash Mini дзіцячую вопратку, не задумваючыся. А яшчэ вы можаце выкарыстоўваць розныя кандыцыянеры для абедзвюх секцый.

Як і вы, большасць людзей хвалююцца, калі загружаюць белую вопратку ў пральную машыну. Афарбуецца? Стане шэрай? Функцыя SteamWash зробіць вашу белую вопратку яшчэ больш белай, а іншыя колеры — больш яркімі. Тэхналогія таксама абсталявана рознымі дадатковымі опцыямі, напрыклад, Permanent Press (таму што ніхто не любіць прасаваць вопратку пасля мыцця ў машынцы), Fresh Care і Speed ​​Wash.

LG TwinWash — гэта ўсё, што неабходна сучаснай пральнай машыне. Асабліва, калі мець на ўвазе магчымасць двайнога мыцця ці лёгкай загрузкі, дзякуючы якой не будзе боляў у спіне. Да таго ж, з ёй вы ўжо не зможаце ўявіць, як раней жылі без дадатку LG SmartThinQ.

Падключыце машынку да Wi-Fi і кіруйце мыццём з утульнай спальні, любімага рэстарана ці вашага офіса. Дадатак LG SmartThinQ таксама кантралюе колькасць спажыванай энергіі, так што будзьце ўпэўненыя, што не наносіце шкоду наваколлю.

Магчыма, самая карысная функцыя LG TwinWash — разумная дыягностыка. LG Smart Diagnosis выкарыстоўвае найноўшыя тэхналогіі для ліквідацыі любых магчымых праблем і імгненна дае вынікі — усё праз прыкладанне SmartThinQ. Вам проста трэба загрузіць гэты дадатак, і ён будзе дыягнаставаць праблемы і вырашаць іх за вас. Пры насычаным рытме жыцця — гэта проста неабходнасць. Адзінае, што прыкладанне не зможа зрабіць — самастойна загрузіць вопратку ў пральную машыну.

Партнёрскі матэрыял

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура