Курнік: гатуецца доўга, але яно таго варта

Зімовыя святы скончыліся, але гэта не прычына сумаваць. Можна заўсёды стварыць свята для сваёй сям’і, паставіўшы на стол курнік.

19.01.2020 / 09:30

Так, прыгатаванне гэтай стравы зойме нейкі час, але будзьце ўпэўнены, што яно таго варта. Да і толькі адзін кавалачак гэтага пірага так насычае, что можна больш нічога і не гатаваць. 

На цеста:

2 шклянкі мукі;
125 г масла;
125 г смятаны;
2 яйкі.

Змяшаць растопленае масла, смятану і яйкі з мукой. Вымесіць гладкае цеста. Дадаць мукі, калі цеста занадта ліпкае. Абгарнуць плёнкай і пакінуць у халадзільніку мінімум на 30 хвілін.

На курыную начынку:

1 курыца (прыкладна 1,5 кг);
2 ст.л. масла;
2 ст.л. мукі;
Па некалькі галінак кропу і пятрушкі.

Курыцу разрэзаць на палову ці на больш дробныя кавалкі і варыць у салёнай вадзе прыкладна 40 хвілін. Астудзіць, аддзяліць ад костак і нарэзаць кавалкамі. Калі хочацца трошкі ашчадзіць час і быць упэўненым у сакавітасці курыцы, можна ўзяць гатовую курыцу грыль.

На патэльні разаграем масла, дадаем муку і трохі курынага булёну. Павінен атрымацца не вельмі густы соус. Дадаем да патэльні кавалкі курыцы, перамешваем, здымаем з агня. Дадаем дробна пасечаную зеляніну. Солім, перчым па смаку.

На грэцкую начынку:

1 шклянка прыгатаванай грэчкі (на 0,5 шклянкі сухой крупы 1 шклянка вады);
1 ст.л. масла;
25 г сухіх грыбоў;
дзве цыбуліны;
2 вараныя яйкі.

Сухія грыбы заліваем гарачай вадой на хвілін 10. Цыбулю дробна наразаем і смажым на патэльні з маслам хвіліны 3. Дадаём нарэзаныя грыбы і смажым яшчэ хвілін 5.

Вараныя яйкі наразаем кавалачкамі, змешваем з грэчкай, цыбуляй і грыбамі. Солім, перчым па смаку.

На бліны:

дзве шклянкі мукі;
3 шклянкі малака;
2 яйкі;
2 ч.л. солі;
4 ч.л. цукру;
2 ст.л. алею.

Злёгку ўзбіць яйкі, дадаць малако, соль, цукар і алей. Усыпаць муку патроху і пастаянна перамешваць цеста. Спекчы блінчыкі на гарачай патэльні, якую трэба змазаць алеем. 

Зборка пірага

Цеста падзяліць на два кавалкі — адзін большы, адзін меншы. Меншы кавалак раскачаць у круг.

На бляху выкласці пергамент, трохі пашмараваць яго маслам. Пакласці на пергамент раскачанае цеста, наверх 2-3 блінчыкі. Кладзём частку курынай начынкі, накрываем блінчыкамі, кладзем грэцкую начынку і г.д. У мяне атрымалися 2 слоі курыныя і 3 грэцкія. Зверху лепей, каб аказаліся блінчыкі. Іх накрываем другім кавалкам раскачанага цеста і зашчыпваем унізе край. Верх шмаруем яйкам з малаком, калі хочам атрымаць залацісты пірог. Робім некалькі дзірак на пірагу, каб гарачае паветра выходзіла.

Выпякаем 45 хвілін пры 180 градусах.

Смачна есці!

Вольга Чарнова