Мінчанка корміць дзіця грудзьмі ў людным месцы — ВІДЭАэксперымент

Нядаўна ўвесь свет абмяркоўваў скандал, калі супрацоўнік лонданскага музея папрасіў прыкрыцца жанчыну, якая хацела пакарміць грудзьмі сына.

20.09.2017 / 06:13

Наведніца яшчэ і не пачала карміць дзіцяці ў двары Музея Вікторыі і Альберта, як да яе падышоў супрацоўнік установы і зрабіў заўвагу. Маладая маці не разгубілася і напісала з гэтай нагоды некалькі іранічных пастоў. Вось адзін з іх:

'I will throw you out of this museum with your naked breasts!' 'But I'm made of marble!' 'Oh sorry you're fine then' @V_and_A pic.twitter.com/HL0py3vJ7I

— Vaguechera (@vaguechera) 5 августа 2017 г.

«Я выкіну цябе з музея з тваімі голымі цыцкамі!» — «Але я зроблена з мармуру!» — «Ой, прабач, тады ўсё нармальна».

Гэтыя допісы рэтвіцілі шмат разоў, таму хутка перад жанчынай асабіста выбачыўся дырэктар музея.

Ці вось яшчэ адна гісторыя. У маі сенатарка Ларыса Уотэрс упершыню ў гісторыі пакарміла дзіцяці на пасяджэнні парламента ў Аўстраліі, што таксама справакала бурнае грамадскае абмеркаванне.

А ў красавіку ўзнік скандал праз фота дачкі прэзідэнта Кыргызстана Аліі Шагіевай, на якім яна корміць сына.

Мы вырашылі праверыць, як кармленне ўспрымаюць беларусы. Вынікі — у відэа.

Воля Афіцэрава, Кацярына Карпіцкая